Ка́менка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 81 км ад Мінска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Гісторыя

Ранняя гісторыя У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска Каміенка ў Блужскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць Лісоўскага. У 1858 годзе 88 рэвізскіх душ. У 1897 годзе ў Амяльнянскай воласці.

У жніўні 1917 года тут адбылося масавае сялянскае хваляванне, якое было падаўлена войскамі і паліцыяй

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У пачатку 1930-х гадоў працаваў калгас «Новае жыццё», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі. 23 студзеня 1943 года былі забіты 10 жыхароў.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1897 год — 36 двароў, 199 жыхароў 1908 год — 32 двары, 230 жыхароў 1917 год — 40 двароў, 199 жыхароў; фальварак, 12 жыхароў 1960 год — 168 жыхароў 2002 год — 26 двароў, 38 жыхароў 2010 год — 21 гаспадарка, 27 жыхароў 2012 год — 16 гаспадарак, 21 жыхар 2019 год — 22 жыхары

Славутасці Магіла ахвяр нацызму

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна