Ляво́наўка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 81 км ад Мінска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Талька.
Гісторыя Пасёлак Лявонаўка заснаваны ў 1920-я гады.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пасёлка пад акупацыяй Германіі.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Насельніцтва 1926 год — 7 двароў, 38 жыхароў 1960 год — 126 жыхароў 2002 год — 21 двор, 46 жыхароў 2007 год — 28 жыхароў 2009 год — 16 жыхароў 2010 год — 10 гаспадарак, 17 жыхароў 2012 год — 12 гаспадарак, 17 жыхароў 2019 год — 12 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна