Зале́ссе (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 32 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы.

Гісторыя

У XIX стагоддзі фальварак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць генерала Аляксандра Іскрыцкага, адносіўся да маёнтка Такарня. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. Аляксандр Іскрыцкі меў з жонкай Антанінай Мянжынскай сына Андрэя. Дачка Андрэя Іскрыцкага, Алімпіяда Жылінская, выйшла замуж за Івана Бунге, такім чынам маёнтак праз вена перайшоў да Бунге. У 1889 годзе фальварак ва ўласнасці ў праваслаўнай дваранкі Алімпіяды Бунге, было 140 дзесяцін зямлі.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Фальварак нацыяналізаваны, населены пункт меў статус пасёлка. Пазней створаны калгас імя Леніна.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

У 1968 годзе да Залесся быў далучаны пасёлак Паляны.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1908 год — 3 двары, 49 жыхароў 1917 год — 1 двор, 66 жыхароў, сярод іх 50 беларусаў і 16 «іншай нацыянальнасці» (не вялікаросы, палякі, украінцы ці яўрэі) 1999 год — 72 жыхары 2002 год — 26 двароў, 54 жыхары 2010 год — 37 жыхароў 2019 год — 45 жыхароў

Спіс вуліц Бэзавая вуліца Дачны завулак Завулак Матэматыкаў Мінская вуліца Сонечная вуліца

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пярэжырскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна