Vimeo () — бясплатны відэахостынг. Адкрыўся ў лістападзе 2004 года. Сайт знаходзіцца пад кіраваннем InterActiveCorp. На сайце можна выкладаць відэа, агульны памер якіх не можа быць больш за 500 мегабайт у тыдзень (пры наяўнасці бясплатнага акаўнта). Даступныя мовы інтэрфейсу: англійская, іспанская, французская, нямецкая і японская. У 2010 годзе Vimeo быў намінаваны ў катэгорыі «Лепшае супольнасць» на прэмію 14th Annual Webby Awards.

Паходжанне назвы Назва сайта была прыдумана Якабам Лодзьвігам: назва паходзіць ад слова «video», толькі літара «d» была змененая на «m», утвараючы гібрыд ангельскіх слоў «video» і «me» («я»). Таксама слова «vimeo» з'яўляецца анаграмай слова «movie» («кіно»).

Праблема адлюстравання статыстыкі Староннія карыстальнікі не могуць убачыць поўную статыстыку праглядаў. Цалкам статыстыку бачыць толькі ўладальнік акаўнта.

Спасылкі