Бабро́ва — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 35 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, каля вёскі Баброва, у басейне ракі Аўсянка.
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км.
Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. На поўдні і паўночным захадзе забалочаная пойма шырынёй 100 м. На поўначы злучана ручаём з возерам Карасёва.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Усвячы