Паска́ль (пазначэнне: Па, Pa) — адзінка вымярэння ціску (механічнага напружання) у СІ.

Паскаль роўны ціску (механічнаму напружанню), выкліканаму сілай, роўнай аднаму ньютану, раўнамерна размеркаванай па нармальнай да яе паверхні плошчы адзін квадратны метр.

Сувязь паміж адзінкамі СІ: 1 паскаль (Пa) ≡ 1 Н•м−2 ≡ 1 Дж•м−3 ≡ 1 кг•м−1•с−2

Адзінка названая ў гонар французскага фізіка і матэматыка Блеза Паскаля.

Кратныя і дзельныя адзінкі Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Параўнанне з іншымі адзінкамі вымярэння ціску

На практыцы ўжываюць набліжаныя значэнні: 1 атм = 0,1 МПа і 1 МПа = 10 атм.

Нармальны атмасферны ціск прынята лічыць роўным 760 мм ртутнага слупа, або 101 325 Па.

Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:СІ