Ге́нры (пазначэнне: Гн, H) — адзінка вымярэння індуктыўнасці ў сістэме СІ. Ланцуг мае індуктыўнасць адзін генры, калі змена току з хуткасцю адзін ампер за секунду стварае электрарухаючую сілу, роўную аднаму вольту.
Праз іншыя адзінкі вымярэння СІ генры выражаецца наступным чынам:
Гн = В·А-1·с = кг·м²·с-2·А-2
Адзінка названая ў гонар амерыканскага навукоўца Джозефа Генры.
Кратныя і дзельныя адзінкі Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:СІ