Ло́ўжа, Ло́важ — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 9 км на захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Лоўжа, у басейне ракі Будавесць.

Плошча паверхні 0,28 км². Даўжыня 1,62 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 3,77 км. Плошча вадазбору 82 км².

Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, пераважна пад хмызняком.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі