Самаходная артылерыйская ўстаноўка Тып 1 ( — літ. «танк з адной гарматай»), «Хо-Ні I» () — японская самаходная артылерыйская ўстаноўка (САУ) перыяда Другой сусветнай вайны. Створана ў 1941 годзе на шасі сярэдняга танка Тып 97 «Чы-Ха», у тым жа годзе было выраблена 26 адзінак гэтай САУ. «Хо-Ні I» у літаратуры часта адносяць да супрацьтанкавых САУ, аднак па сваім прызначэнні яна з’яўлялася САУ падтрымкі, больш прыстасаванай для стральбы з закрытых пазіцый. Выпушчаныя САУ выкарыстоўваліся японскімі войскамі ў баях на завяршальным этапе вайны.
Гісторыя распрацоўкі Пасля пачатку вайны на Ціхім акіяне, падраздзяленні японскай імператарскай арміі пачалі сутыкацца з сярэднімі танкамі саюзнікаў, такімі як M4 Sherman. Японскім сярэднім танкам Тып 97 Чы-Ха бракавала брані або ўзбраення, каб справіцца з гэтай пагрозай, і была пачата праца над знішчальнікам танкаўZaloga, Japanese Tanks 1939-45, p. 19.
Тып 1 Хо-Ні быў распрацаваны з выкарыстаннем існуючых шасі і рухавіка Тып 97, з заменай гарматнай вежы на 75-мм Тып 90 палявую гармату, усталяваную ў адкрытым каземаце, браняваным толькі з франту бакоў. (па аналогіі з раннімі знішчальнікамі танкаў нямецкімі Panzerjager). Тып 1 Хо-Ні І прызначаны для выкарыстання ў якасці самаходнай артылерыі ў танкавых дывізіях на далёкасцях да 12000м (7,5 мілі). Канструкцыя не прадугледжвала ўсталёўку абарончага кулямёту, таму разам з адкрытай структурай была вельмі ўразлівыя ў блізкім баіRickard, J (25 August 2008), «Type 1 Ho-Ni I Self-Propelled Gun» History of War.org.
Гісторыя выкарыстоўвання Тып 1 Хо-Ні I ўпершыню была разгорнута ў баі пад час Лусонскай Бітвы на Філіпінах ў 1944 годзе, з абмежаваным поспехам, але тая невялікая колькасць гэтых САУ не магла аказаць уплыў на Бітву за Філіпіны.
Тып 1 Хо-Ні I выраблялася ў невялікіх колькасцях паміж 1941 і лістападам 1943 года, да заменены на Тып 2 Ho-Ni II з яе Тып 91 105mm гаўбіцай. Агульная колькасць вырабленых САУ гэтага тыпу ўсяго 124 адзінкі«Japanese self-propelled guns» World War II vehicles.
Большасць з захаваных адзінак былі размешчаны на японскіх хатніх выспах і з’яўляліся часткай абароны супраць прагназаванага амерыканскага ўварвання, і не ўдзельнічалі ў баях да капітуляцыі Японіі.
Гл. таксама Type 54-1
Літаратура Foss, Christopher (2003). Great Book of Tanks: The World's Most Important Tanks from World War I to the Present Day. Zenith Press. ISBN 0-7603-1475-6. Foss, Christopher (2003). Tanks: The 500. Crestline. ISBN 0-7603-1500-0. Zaloga, Steven J. (2007). Japanese Tanks 1939-45. Osprey. ISBN 9781846030918.
Катэгорыя:Самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Катэгорыя:Танкі Японіі перыяду Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Зброя Японіі