Джа́сці́н П’ер Джэймс Трудо́ (; ) – канадскі палітык, прэм’ер-міністр Канады з 4 лістапада 2015 года да 14 сакавіка 2025 года.
Біяграфія Бацькі, П’ер Эліёт Трудо і Маргарэт Джоан Трудо, развяліся, калі Джасціну было 6 гадоў.
Ён вучыўся ў сярэдняй школе Каледжа Жан-дэ-Брэбеф. Затым, атрымаў ступень бакалаўра ў вобласці англійскай літаратуры ва Універсітэце імя Дж. Мак-Гіла (1994 г.) і бакалаўра педагогікі ва Універсітэце Брытанскай Калумбіі (1998 г.).
У 1999–2002 гг. выкладаў французскую мову і матэматыку ў сярэдняй школе імя Уінстана Чэрчыля і ў Акадэміі West Point Grey у Ванкуверы.
У 2002–2003 гг. вывучаў інжынерную справу ў Політэхнічнай школе пры Манрэальскім універсітэце, у 2005-2007 гг. – геаграфію ў магістратуры Універсітэта імя Дж. Мак-Гіла (не завяршыў навучанне па гэтых спецыяльнасцях). Акрамя таго, спрабаваў сябе, як баксёра, інструктара па банджа-джампінгу і сноўбордзе, а таксама радыёвядучага і акцёраЭнциклопедия ТАСС. Трюдо, Джастин.
У 2005–2007 гг. актыўна ўдзельнічаў у розных акцыях Ліберальнай партыі, узначальваў групу па прыцягненню моладзі ў яе шэрагі. Абраны членам Палаты абшчын з 2007 года ад акругі ў Квебеку. Перамог у той жа акрузе на выбарах 2011 года, нягледзячы на разгромнае паражэнне Ліберальнай партыі, якая страціла больш за палову месцаў у парламенце.
14 красавіка 2013 года быў выбраны лідарам Ліберальнай партыі Канады, атрымаўшы на ўнутрыпартыйных выбарах звыш 80 % галасоў зарэгістраваных членаў і прыхільнікаў партыіЖустэн (Джасцін) Трудо стаў новым лідарам лібералаў Канады.
Асабістае жыццё Бацькі развяліся, калі яму было 6 гадоў. Браты — Аляксандр (нар. 25.12.1973, журналіст і рэжысёр-дакументаліст) і Мішэль (2.10.1975 — 13.11.1998, студэнт, пры катанні на лыжах загінуў у выніку сходу лавіны, цела так і не было знойдзена).
З 28 мая 2005 года ў шлюбе з былой тэлевядучай і фотамадэллю Сафі Грэгуар, мае траіх дзяцей: сын Ксаўер Джэймс (18.10.2007); дачка Эла-Грэйс Маргарэт (05.02.2009)Justin and Sophie Trudeau Welcome Daughter Ella-Grace; сын Адрыян (28.02.2014)Justin Trudeau welcomes baby son, Hadrian.
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты обшчын Канады Катэгорыя:Члены Ліберальнай партыі Канады Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Канады