Андрэ-П’ер Жыньяк (; нар. , Марціг, Францыя) — французскі футбаліст, нападнік мексіканскага клуба «Тыгрэс УАНЛ». Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2009—2016). Жыньяк мае стрыечных братоў футбалістаў Жака Абарданадо і Яана Мало.

Клубная кар’ера

«Лар’ян» Андрэ-П’ер пачаў сваю кар’еру ва ўзросце пяці гадоў у школе клуба «Фос». Затым гуляў у акадэміі «Марціга»André-Pierre Gignac, un Martégal de plus en Bleus. laprovence.com і моладзевым складзе клуба «Лар’ян», які выступаў у Лізе 2. 13 жніўня 2004 года Жыньяк дэбютаваў у асноўным складзе «Лар’яна», выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Шатару», праз некалькі секунд пасля з’яўлення на полі, Жыньяк забіў гол у браму супернікаў, прынёсшы перамогу сваёй камандзе.

«Тулуза» 25 чэрвеня 2007 года Жыньяк падпісаў чатырохгадовы кантракт з клубам «Тулуза», які заплаціў за трансфер форварда 4,5 млн еўра. «Тулуза» здолела выйграць барацьбу за іграка ў клуба «Ліль», з якім Андрэ-П’ер нават падпісаў папярэдні кантракт, прапанаваўшы заробак у два разы вышэй, чым прапаноўваў «Ліль»L’Imbroglio Gignac . mercato365.com.

«Алімпік» Марсель 24 жніўня 2010 года ігрок падпісаў чатырохгадовы кантракт з марсельскім «Алімпікам» з заработнай платай у 60 тысяч фунтаў стэрлінгаў у тыдзень«Фулхэм» арендует нападающего «Марселя» Жиньяка. championat.com. Сума трансферу склала 18 млн еўра«Марсель» объявил о приобретении Жиньяка . championat.ru. 29 жніўня 2010 года ігрок дэбютаваў за марсельцаў у выязным матчы супраць «Бардо», замяніўшы на 75-й хвіліне Брандана. Праз два месяцы пасля пераезду ў Марсель Жыньяк забіў свой першы гол за клуб у матчы супраць «Сент-Эцьена», які скончыўся з лікам 1:1. 3 лістапада 2010 года Жыньяк аформіў хет-трык у пераможным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць славацкай «Жыліны» з лікам 7:0.

Аднак восень для Жыньяка прайшла вельмі цяжка, што прывяло да крытыкі з боку мясцовых СМІ, клубных прыхільнікаў і былых ігракоў клуба, гэта значыць Жан-П’ер Папен раскрытыкаваў гульню нападніка, заявіўшы што ён стаў занадта прадказальнымJPP, une critique sans pitié avec Gignac. Foot 01.. Жыньяк прызнаў, што крытыка ў яго бок была апраўдана і паабяцаў змяніць сваю гульню ў 2011 годзеGignac: I’ve not been good enough. Ligue de Football Professionnel.. Пасля зімовага перапынку Жыньяк пачаў больш забіваць, спачатку адзначыўшыся ў першым матчы лігі супраць «Бардо» (2:1).

«Тыгрэс УАНЛ» 18 чэрвеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Жыньяка ў мексіканскі клуб «Тыгрэс УАНЛ». У 2015 годзе дапамог клубу выйсці ў фінал Кубка Лібертадорэс, а таксама стаць чэмпіёнам Апертуры 2015.

Міжнародная кар’ера У склад зборнай Францыі Жыньяк быў выкліканы ўпершыню ў 2009 годзе на матч супраць зборнай Літвы. 1 красавіка ён упершыню выйшаў у футболцы нацыянальнай каманды, замяніўшы Франка Рыберы на 69-й хвіліне сустрэчыFrance striker Gignac fit for World Cup qualifier . ESPN. 12 жніўня ён забіў свой першы гол за зборную, паразіўшы браму зборнай Фарэрскіх астравоў і прынёсшы сваёй камандзе перамогуГол Жиньяка принёс Франции победу над Фарерами . championat.ru.

Дасягненні Алімпік Марсель: Уладальнік Кубка лігі Францыі (2): 2011, 2012 Тыгрэс УАНЛ: Чэмпіён Мексікі (2): 2015 (Апертура), 2016 (Апертура), 2017 (Апертура), 2019 (Клаўсура) Чэмпіён чэмпіёнаў (3): 2016, 2017, 2018 Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАНКАКАФ: 2020 Уладальнік Кубка чэмпіёнаў: 2018

Асабістае жыццё Жыньяк, які мае акрамя алжырскіх, яшчэ і цыганскія карані, жанаты на цыганцыBeware the Bull: France ready to unleash Gypsy king Andre-Pierre Gignac on Irish defence. Daily Mail, мае сына, якога таксама клічуць Андрэ-П’ер.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Тыгрэс УАНЛ Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Ігракі ФК Тулуза Катэгорыя:Ігракі ФК Лар’ян Катэгорыя:Ігракі ФК По Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года