Міке́ль Артэ́та Аматрыяі́н (; нар. , Сан-Себасцьян, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам лонданскага «Арсенала».

Пачаўшы дарослую кар’еру ў «Барселоне», пазней змяніў некалькі клубаў, а з 2005 года стала гуляў у англійскім «Эвертане», пакуль у апошнія дні трансферанага акна на пачатку сезона 2011/12 не быў падпісаны «Арсеналам». У маі 2016 года пакінуў «Арсенал» па заканчэнні кантракта і завяршыў кар’еру.

Клубная кар’ера Мікель пачаў футбольную кар’еру ў клубе «Антыгуока» ў родным горадзе Сан-Себасцьян, дзе пасябраваў з паўабаронцам Хабі Алонса з той прычыны, што яны разам гулялі кожныя выходныя. У хуткім часе Мікель з’ехаў у «Барселону», дзе гуляў за рэзервовую каманду, але прабіцца ў галоўную каманду клуба не здолеў, пасля чаго з’ехаў у шатландскі «Рэйнджэрс».

У шатландскім клубе Артэта атрымаў шэраг трафеяў, а таксама любоў заўзятараў брытанскага клуба. Аднак у 2004 годзе ігрок вярнуўся на радзіму, каб выступаць за «Рэал Сасьедад» разам са сваім сябрам Хабі Алонса, які аднак з’ехаў у тым сезоне ў «Ліверпул». На наступны год, Артэта далучыўся да складу англійскага «Эвертана», дзе паводле задумы Дэвіда Моеса, павінен быў замяніць дацкага паўабаронцу Томаса Гравесена. У хуткім часе ігрок стаў футбалістам асноўнага складу клуба, артымаўшы шэраг узнагарод лепшага іграка клуба.

31 жніўня 2011 года склаў 4-гадовы кантракт з лонданскім «Арсеналам», які заплаціў за іспанца 10 мільёнаў фунтаўArteta joins Arsenal on a four-year deal. Arsenal.com.. Пазней паўабаронца стаў капітанам «Арсенала». У маі 2016 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыМикель Артета объявил о завершении карьеры. football.by..

Трэнерская кар’ера Пасля заканчэння гульнявой кар’еры ў 2016 годзе стаў памочнікам трэнера Хасепа Гвардыёлы ў «Манчэстэр Сіці». У снежні 2019 года ўзначаліў лонданскі «Арсенал», падпісаўшы кантракт да 2023 годаАртета возглавил «Арсенал». Контракт на 3,5 года. by.tribuna.com..

Дасягненні «Рэйнджэрс»: Чэмпіён Шатландыі: 2003 Уладальнік Кубка Шатландыі: 2003 Уладальнік Кубка лігі Шатландыі: 2003

«Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (2): 2014, 2015 Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2014, 2015

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сасьедад Катэгорыя:Ігракі ФК Рэйнджэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона B Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона C Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Іспаніі Катэгорыя:Трэнеры ФК Арсенал Лондан