Пру́сы (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Палажэвіцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 28 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Старыя Дарогі і чыгуначнай станцыі Старыя Дарогі, за 176 км ад Мінска, каля аўтамабільнай дарогі Любань—Глуск.

Насельніцтва 2000 год — 608 жыхароў, 249 двароў.

Помнікі гісторыі і культуры За 1,2 км на захад ад паўночнай ускраіны аграгарадка, ва ўрочышча Курганы, курганны могільнік ().

Вядомыя асобы Дзмітрый Вячаслававіч Віцько (нар. 1981) — беларускі гісторык, картограф, рэдактар. Васіль Пятровіч Усік (нар. 1955) — беларускі палітык. Алесь (Аляксандр Іосіфавіч) Мемус (нар. 1939) — беларускі мастак-графік, педагог.

Літаратура

Ліст карты N-35-117. Выданне 1981 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Палажэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Старадарожскага раёна