thumb|270px|Дзяржаўны герб Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з 1958 па 1991. «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!», «Пролетарыі ўсіх краін, злучайцеся!» () — паводле марксісцкага навучання, дэвіз міжнароднага рэвалюцыйнага пралетарыяту, «баявы заклік да аб'яднання рабочага класа і працоўных усіх краін пад сцягам рэвалюцыйнай барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне; яркае выяўленне пралетарскага інтэрнацыяналізму»БелСЭ..

Дэвіз быў прапанаваны К. Марксам і Ф. Энгельсам, у 1847 зацверджаны як дэвіз Саюза камуністаў. Гэтым заклікам завяршаецца напісаны К. Марксам і Ф. Энгельсам «Маніфест камуністычнай партыі» (1848). У Савецкім Саюзе гэты заклік быў змешчаны на гербах СССР і саюзных рэспублік, у якасці дэвізу — на першых старонках важнейшых газет.

У Беларусі У БССР у 1920-я-1930-я гг. гэты заклік на гербе БССР і ў друку ўжываўся на 4 мовах (беларуская, руская, польская, ідыш), якія былі дзяржаўнымі да 1930-х гг. Беларуская форма ўлучала дзеяслоў-заклік «злучайцеся!», і была афіцыйна замененая на «яднайцеся!» на канферэнцыі ЦК КПБ (лістапад 1939) з-за сугучнасці з дзеясловам капуляцыі жывёл у сельскай гаспадарцыА. Калубовіч.; аднак, у ідэолагаў існавалі прэтэнзіі і да ўведзенага на замену «яднайцеся», з-за магчымасці ўтварэння пры пераносе слова «яд-» (атрута).

Літаратура С.546. Аўген Калубовіч. Якуб Колас і Янка Купала // На суд гісторыі. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1994.

Спасылкі

«Proletarians of all countries, unite!» на сайце Geonames.de «Workers of the world, unite» у англійскім Вікіслоўніку

Катэгорыя:Камунізм Катэгорыя:Саветызмы Катэгорыя:Нямецкія фразы Катэгорыя:Палітычныя лозунгі Катэгорыя:1848 год у Еўропе Катэгорыя:Дэвізы