Гваздо́к — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 38 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 2 км на паўночны захад ад вёскі Маісеева, у басейне ракі Свіна.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,16 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,45 км.
Знаходзіцца сярод забалочанага лесу, паміж азёрамі Асотна і Малое Свіно.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі