Кало́дзежы (, ), раней таксама Кало́дзезі — вёска ў Беларусі, у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Ігуменка. Уваходзіць у склад Калодзежскага сельсавета.

Гісторыя Паселішча вядома з 2-й паловы XVII стагоддзя, калі ўваходзіла ў склад Менскага павета Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Кезгайлаў, потым Завішаў. У канцы XVII стагоддзя ўласнасць віленскага біскупства, у складзе маёнтка Ігумен. Напісанне старабеларускай мовай: Колодежи С. 213.. У 1618 годзе былі вяло на 18 двароў і фальварак. У 1701 годзе вёска.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Вёска была канфіскавана ў віленскага біскупства расійскімі ўладамі, перададзена расійскаму генералу Івану Шэвічу. У 1800 годзе была вёска і карчма, адносілася да маёнтка Шэвічаў Іванаўск.

Пасля 1861 года ў Юравіцкай воласці Ігуменскага павета, пазней Хутарской. У 1884 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы, у якой вучылася 30 хлопчыкаў. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы былі праваслаўная царква і хлебазапасны магазін. У 1909 годзе адкрыта народнае вучылішча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Вучылішча было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, у якой у 1926 годзе вучылася 43 хлопчыкі і 37 дзяўчынак. Пры школе была невялікая бібліятэка, працаваў пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Калодзежскага сельсавета Чэрвеньскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады «Чырвоны Сцяг» і 1-я Мінская. Нямецкія акупацыйныя ўлады ў ходзе карнай аперацыі часткова спалілі вёску.

Пасля вайны з Калодзезямі аб’ядналіся вёскі Асінаўка, Брадок, Гарэлы Востраў, Гумнішча, Забочча, Замятоўка, Іванаўск, Кляшчоўка, Кульбакі, Селянін, Станаўка, Трактар, Труд, Чырвоны Вугал.

У 1973 годзе канчаткова перайменавана ў Калодзежы.

Насельніцтва 1800 год — 21 двор, 161 жыхар 1897 год — 73 двары, 523 жыхары 1908 год — 95 двароў, 670 жыхароў 1917 год — 128 двароў, 572 жыхары 1926 год — 130 двароў, 568 жыхароў 1960 год — 264 жыхары 1999 год — 364 жыхары 2009 год — 233 жыхары 2019 год — 169 жыхароў

Памятныя мясціны На мясцовых могілках брацкая магіла чырвонаармейцаў савецка-польскай вайны 1919—1921 гадоў. На мясцовых могілках брацкая магіла савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Другую сусветную вайну, а таксама магіла 18 ахвяр карнай аперацыі 1942 года.

Вядомыя асобы Пётр Васілевіч Варабей (нар. 1923) — Герой Сацыялістычнай Працы Валерый Пятровіч Прыстаўка (1932—1997) — вучоны-энтамолаг, доктар біялагічных навук.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Калодзежскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі