Зме́нная велічыня́, або зме́нная, пераме́нная велічыня́, пераме́нная,  — велічыня, якая можа змяняць сваё значэнне.

Прыклады зменных велічынь:

узрост чалавека (мяняецца з цягам часу) колер вачэй чалавека (розны для розных людзей) вышыня над узроўнем мора (мяняецца з перамяшчэннем у прасторы) значэнне аргумента функцыі (можа прымаць любое значэнне ў межах вобласці яе азначэння).

Паняцце зменнай супрацьпастаўляюць паняццю пастаяннай велічыні (канстанты). Канстанту можна разглядаць як асобны тып зменнай, мноства магчымых значэнняў якой складаецца з аднаго элемента.

Катэгорыя:Алгебра