Бытко́ўшчына (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 33 км на поўнач ад Баранавіч, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы. Насельніцтва 20 жыхароў, 11 гаспадарак (2005).

Гісторыя У 1909 годзе вёска ў Цырынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Карчоўскага сельсавета.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 — 12 двароў, 127 жыхароў. 1959 — 55 жыхароў. 1998 — 12 падвор'яў, 24 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 20 жыхароў, 11 гаспадарак.

Вядомыя асобы Ганна Іванаўна Карповіч — Герой Сацыялістычнай Працы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна