Падлясе́йкі (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск. Насельніцтва 448 жыхароў, 214 гаспадарак (2005).

Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, хлебазапасны магазін, кузня, карчма, 2 ветраныя млыны.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 1987 года цэнтр Падлясейскага сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 17 вяскоўцаў.

Інфраструктура Працуюць калгасная сядзіба, рамонтнамеханічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 2 магазіны.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 99 двароў, 539 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 117 двароў, 607 жыхароў. 1921 — 126 дамоў, 739 жыхароў. 1939 — 892 жыхары. 1959 — 1051 жыхар. 1970 — 836 жыхароў. 1998 — 219 двароў, 524 жыхары. 2000 — 232 двары, 520 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 448 жыхароў, 214 гаспадарак.

Славутасці Сядзіба Сакаловічаў: флігель, сыраварня, гаспадарчыя пабудовы, рэшткі парку На адным з дамоў устаноўлена ў 1983 годзе мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці старшыні былога Падлясейскага сельсавета А. К. Пятліцкага, забітага бандытамі ў 1948 годзе Ён пахаваны на могілках у суседняй вёсцы Ятвезь.

Страчаная спадчына Сядзібны дом

Вядомыя асобы Тамара Міхайлаўна Булавіна (нар. 1959) — беларускі спецыяліст у галіне аграноміі, земляробства і раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (2010), прафесар (2016).

Літаратура

— С. 501.

Спасылкі

Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна