Я́твезь (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 24 км на ўсход ад Баранавіч, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст., шляхецкая ўласнасць. У першай палове 1880-х г. у Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін, кузня, карчма, 4 ветраныя млыны.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1880-я — 51 двор, 562 жыхары. 1897 год — 111 двароў, 675 жыхароў. XX стагоддзе: 1921 год — 164 дамы, 927 жыхароў. 1939 год — 982 жыхары. 1959 год — 458 жыхароў. 1970 год — 786 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 год — 172 жыхары, 118 гаспадарак.
Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў. На могілках пахаваны старшыня сельсавета А. К. Пятліцкі, забіты бандытамі ў 1948 годзе Свята-Георгіеўская царква (1994)
Вядомыя асобы Вячаслаў Іванавіч Валынец (нар. 1948) — беларускі мастак-графік і жывапісец.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна