Андрэ́еўцы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 36 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Моўчадзь на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 35 жыхароў (2009).

Гісторыя Пад 1880 года пазначаны як сяленне пры дарозе Шчорсы—Любча.

У 1909 годзе вёска ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 7 вяскоўцаў.

Насельніцтва 1909 год — 32 двары, 286 жыхароў 1921 год — 21 двор, 143 жыхары 1959 год — 264 жыхары 1970 год — 195 жыхароў 1998 год — 63 двары, 86 жыхароў. 2009 год — 35 жыхароў

Славутасці

Прыдарожная капліца

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Маўчадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна