Наваса́ды (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 25 км ад Баранавіч, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 70 жыхароў, 35 гаспадарак (2005).
Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Востраўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, школа граматы, крама, карчма. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Востраўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Уцёскага сельсавета.
Інфраструктура Працуе магазін.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 105 двароў, 732 жыхары. XX стагоддзе: 1909 — 62 двары, 401 жыхар, у маёнтку — 4 двары, больш за 40 жыхароў. 1921 — 68 дамоў, 233 жыхары. 1959 — 21 жыхароў. 1970 — 252 жыхары. 1998 — 53 двары, 81 жыхар. XXI стагоддзе: 2005 — 70 жыхароў, 35 гаспадарак.
Славутасці Страчаная спадчына
Капліца.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна