Махавік стракаты, махавік чырвоны, казляк, падмо́шнік (Xerocomus chrysenteron) — шапкавы базідыяльны грыб роду сямейства .

Шапка грыба дыяметрам 4—10 см, пукатая і сухая. Колер шапкі светла-буры або карычневы, з трэшчынамі. Мякаць рыхлая, жаўтавата-белаватая, злёгку сінее на зломе. Гіменафор прырослы, бледна-жоўтага колеру, пазней зеленаватага. Ножка цыліндрычная, часам завужаная ўнізе, гладкая, суцэльная. Колер ножкі светла-жоўты, або жоўта-буры, часам з чырванаватым адценнем. Споры гладкія, верацёнападобнай формы.

Распаўсюджаны у Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Сустракаецца ў лісцевых і мяшаных лясах, часам у хваёвых. З лісцевымі дрэвамі ўтварае мікарызу. Пладаносіць у ліпені—верасні.

Зноскі

Літаратура

Xerocomus chrysenteron (Bull.) Quél., Fl. mycol. France (Paris): 418, 1888. — Boletus chrysenteron Bull., Histoire des champignons: 328 (1791). — B. communis Bull., Herb. Fr. 9: tab. 393 (1789). — Ceriomyces communis (Bull.) Murrill, Mycologia 1 (4): 155 (1909). — Versipellis chrysenteron (Bull.) Quél., Enchir. fung. (Paris): 157 (1886). — Xerocomellus chrysenteron (Bull.) Šutara, Czech Mycol. 60 (1): 49 (2008). — Xerocomus communis (Bull.) Bon, Docums Mycol. 14 (no. 56): 16 (1985) (1984). — Моховик пестрый (трещиноватый). — Махавiк дуброўны, казляк-стракач // Флора Беларуси. Грибы. В 7 т. Т. 1. Boletales. Amanitales. Russulales / О. С. Гапиенко, Я. А. Шапорова; под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 57—58. — 199 с.: ил. — 700 экз. — ISBN 978-985-08-1458-6, ISBN 978-985-08-1482-1 (т. 1).

Спасылкі Моховичок пёстрый (Xerocomellus chrysenteron) // Грибы Новосибирской области Xerocomus chrysenteron на сайце MycoBank

Катэгорыя:Балетавыя (сямейства)