Няро́пля — возера ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Няропля (працякае праз возера, прыток Друці), за 2 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Бялынічы, за 0,4 км на поўдзень ад вёскі Атверніца.
Плошча паверхні возера 0,26 км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Найбольшая глыбіня каля 6 м. Плошча вадазбору 52,4 км². Аб'ём вады ў возеры каля 0,4 млн м³. Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 10—12 м, на паўднёвым захадзе стромкія, вышынёй да 22 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі дасягаюць вышыні ў 1 м, пераважна пясчаныя. Зарастае ўмерана. Возера праточнае. Працякае рака Няропля. Таксама возера злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, джгір.
Літаратура
— С. 37.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Вучоныя запіскі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Выпуск 6. Частка 2. Прыродазнаўчыя навукі. — Брэст, 2010. Ліст карты N-35-72. Выданне 1981 г. Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.
Катэгорыя:Азёры Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бялыніцкага раёна