Ляшчы́ (Abramis) — род прамянёвапёрых рыб з сямейства атраду . Адзіны прадстаўнік роду — .
Апісанне У прадстаўнікоў роду ляшчоў цела моцна сціснутае з бакоў, высокае або падоўжанае. Луска ўмеранай велічыні. Спінны плаўнік кароткі і высокі без тоўстага шыпа і ляжыць над прамежкам паміж брушным плаўнікамі і анальным. Анальны плаўнік вельмі доўгі (у ім заўсёды больш за 12 падзеленых прамянёў). Паміж анальным і брушным плаўнікамі няма лускі. На пярэдняй часткі спіны сярэдняя лінія таксама без лускі. Ніжняя губа пасярэдзіне перарываецца. Вусікаў няма; глоткавыя зубы ў адзін шэраг.
Пашырэнне Водзяцца ў Еўропе (на поўнач ад Альпаў), Паўночнай Азіі і Паўночнай Амерыцы.
Асаблівасці біялогіі Жывуць пераважна ў спакойных, вялікіх і глыбокіх азёрах, таксама ў рэках і збольшага саланаватых водах.
Сілкуюцца пераважна дновымі бесхрыбтовымі.
Класіфікацыя Раней да роду адносілі 16 відаў, у тым ліку , , , , .
У цяперашні час прызнаецца манатыпным.
Спасылкі
Катэгорыя:Карпавыя Катэгорыя:Манатыпныя роды прамянёвапёрых рыб Катэгорыя:Прамысловая рыба