Гнэся Львоўна Дазорцава (; , Карма — , ) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1945), прафесар (1945).
Біяграфія Скончыла медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1927); ардынатар акушэрска-гінекалагічнай клінікі медыцынскага факультэта БДУ (1927—1930); асістэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута (1930—1938), адначасова дырэктар НДІ аховы мацярынства і дзяцінства Наркамздрава БССР, галоўны гінеколаг Мінска (1931—1934).
Дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1938—1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны старэйшы ардынатар, начальнік хірургічнага аддзялення эвакашпіталю (1941—1942). Дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Кіргізскага медыцынскага інстытута (1942—1943); дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага (Яраслаўль), Мінскага медыцынскага інстытута (1943—1945). Прафесар кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1945—1954), адначасова загадчыца аддзела мацярынства і дзяцінства НДІ аховы мацярынства і дзяцінства Міністэрства аховы здароўя БССР (1945—1954); навуковы кіраўнік інстытута (1954—1958).
Намеснік старшыні Беларускага навуковага таварыства акушэраў-гінеколагаў; член праўлення Рэспубліканскага таварыства па распаўсюджванню навуковых і палітычных ведаў, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Работніца i сялянка».
Навуковая дзейнасць Г. Л. Дазорцавай належаць навуковыя працы па біялагічных і біяхімічных фактарах і функцыянальнай дыягностыцы хвароб жаночых палавых органаў. Сярод апублікаваных прац: Биологические и биохимические защитные факторы влагалища, 1948; Диагностическое значение цитологической картины отделяемого влагалища, 1949 Применение гормона желтого тела в акушерстве и гинекологии, 1952 Функциональная диагностика в акушерстве и гинекологии на основе цитологических исследований. — Мн. 1962. Пути снижения травматизма в родах, 1957 Атлас микрофотограмм по цитологии и микрофлоре женской половой сферы, 1957
Літаратура
Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. (Информация на с. 153—154.) Гнеся Львовна Дозорцева: [Некролог] //Здравоохр. Белоруссии. — 1966. -№ 10. — С. 94.
Спасылкі Дозорцева Гнеся Львовна (31.12.1901(13.01.1902)-14.08.1966) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі Катэгорыя:Акушэры СССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДМУ Катэгорыя:Гінеколагі СССР Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны