Гена́дзь Мікала́евіч Варанцоў (нар. ў г. Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1997—2001).

Біяграфія У 1977 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».

Працоўную дзейнасць пачаў у 1964 годзе фрэзероўшчыкам на Маладзечанскім станкабудаўнічым заводзе.

У 1967—1969 гадах — служба ў радах Савецкай Арміі.

Пасля службы вярнуўся на Маладзечанскі станкабудаўнічы завод, дзе прайшоў шлях ад фрэзероўшчыка, майстра да інжынера.

У 1977 годзе пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта працаваў суддзёй, старшынёй суда ў горадзе Маладзечна.

У 1991—1995 гадах — Член Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З 1995 года — начальнік ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.

23 студзеня 1997 года быў прызначаны Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 1997 г. № 92 «Аб прызначэнні Г. М. Варанцова Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь»

21 верасня 2001 года Савет міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтамПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2001 г. № 1395 «Аб складанні паўнамоцтваў Урадам Рэспублікі Беларусь».

Літаратура Біяграфія на сайце Bymedianet

Катэгорыя:Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь