Ясюко́ўскае, Ясюкі́ — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на ўсход ад горада Паставы, за 0,5 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Варапаева, каля вёскі Ясюкі, у басейне ракі Галбіца.

Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 0,83 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 2,15 км. Плошча вадазбору 1,2 км².

Схілы катлавіны пераважна разараныя, на паўднёвым захадзе вышынёй да 10 м. берагі высокія, на паўночным захадзе зліваюцца са схіламі. Выцякае ручай у возера Глыбокае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна