Ні́ўкі. Сустракаецца таксама варыянт Нiўкі́ (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 28 км ад Бярозы, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.

Гісторыя У 1554 годзе ў «Рэвізіі пушч і пераходаў звярыных…» упамінаецца сяло Ніўскае Здзітаўскай пушчы Вялікага Княства Літоўскага (верагодна, сучасныя Ніўкі ці Нівы) «з людзьмі яго міласці Пана Астафія Воловіча і паноў Протасовічаў». Паводле перапісу 1897 года ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, вёска і фальварак ва ўладанні Пуслоўскага. Паблізу вёскі знаходзіўся цагляны завод.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, фальварак і вёска.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Альшэўскім сельсавеце. Пачалі здабываць торф.

У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вайны ў 1945 годзе працаваў цагельны завод.

З 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Ніўкаўскі, цэнтр яго перанесены ў в. Ніўкі. 12 студзеня 1960 года сельсавет ліквідаваны, вёска перададзена ў Белаазёрскі сельскі (з 25 чэрвеня 1960 пасялковы) савет. З 22 студзеня 1963 года ў складзе Здзітаўскага с/с, з 7 кастрычніка 1968 года ў Белаазёрскім пасялковым Савеце. З 15 сакавіка 1971 года ў Белаазёрскім сельсавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).. Цэнтр саўгаса «Белаазёрскі».

З 17 верасня 2013 года вёска ў складзе Пескаўскага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» .

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 28 двароў, 207 жыхароў, у фальварку — 1 двор, 4 жыхары, на цагляным заводзе — З чал. XX стагоддзе: 1924 — у фальварку і вёсцы — 44 будынкі, 251 жыхар. 1940 — 57 двароў, 297 жыхароў. 1959 — 88 гаспадарак, 349 жыхароў. 1970 — 293 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 71 двор, 189 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пескаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна