Павел Пятровіч Валошын (, в. Гаркавічы, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — , , цяпер, Карэлія, РасіяВозвращенные имена. Книги памяти России ) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, . Вёў актыўную палітычную дзейнасць у Заходняй Беларусі, сябра БСРГ і КПЗБ.

Біяграфія

У 1908—1912 гадах працаваў паштовым служачым у Крынках (Беласточчына). У 1912 годзе прызваны ў расійскае войска. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў паранены, трапіў у нямецкі палон. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі служыў міліцыянерам у Екацярынаславе. У жніўні 1919 года ў дзянікінскай арміі. Потым ваяваў на баку Чырвонай арміі (у атрадзе Рыгора Катоўскага і іншых часцях). У 1920 годзе трапіў у палон войска УНР. Па вызваленні працаваў служачым на чыгунцы ў Екацярынаславе.

У 1922 годзе вярнуўся на радзіму, якая па выніках Рыжскага міру апынулася ў складзе Польшчы (Заходняя Беларусь). Уваходзіў у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, потым у Беларускую партыю незалежных сацыялістаў. 31 ліпеня 1923 года абраны дэпутатам польскага сейма (замест знятага і высланага з краіны Уладзіміра Каліноўскага), увайшоў у Беларускі пасольскі клуб.

Стаў адным з заснавальнікаў Беларускай сялянскай работніцкай грамады (БСРГ), у 1926—1927 гадах член яе ЦК. У 1926 годзе увайшоў у Камуністычную партыю Заходняй Беларусі (КПЗБ). У сейме ўдзельнічаў у абмеркаванні праектаў законаў пра парцэляцыю і асадніцтва, адбудову знішчаных вайной будынкаў і інш. Арганізатар і ўдзельнік мітынгаў у Беластоку, Гродне, Алекшыцах, Індуры, Крынках, Лунне, павятовых з’ездаў БСРГ у Гродне (верасень 1926), Саколцы (лістапад 1926), в. Стараберазова Бельскага павета (снежань 1926) і інш. Прымаў удзел у рабоце Цэнтральнага міжпартыйнага сакратарыята па барацьбе за амністыю палітвязням.

Пасля забароны БСРГ арыштаваны польскімі ўладамі ў лютым 1927 года. На працэсе над грамадоўцамі («працэс 56-ці») асуджаны на 12 гадоў турмы. Адбываў арышт на Лукішках, у Вронках, Равічах. У выніку абмену палітычнымі зняволенымі з 1932 года ў СССР.

Выступаў з лекцыямі і публікацыямі ў Маскве, Ленінградзе, Пяцігорску, Днепрапятроўску. З сакавіка 1933 года жыў у Менску. Працаваў адказным сакратаром у ЦК МАДР БССР, памочнік дырэктара ў Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і ў Бібліяграфічным інстытуце пры гэтай бібліятэцы, займаўся грамадскай дзейнасцю.

Арыштаваны 1 верасня 1933 года ў Менску па адрасе: Падгорны завулак, д. 4, кв. 1 паводле справы «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 года Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер НКУС. Пакаранне адбываў на Салаўках, 9 кастрычніка 1937 года Асобай «тройкай» УНКУС па Ленінградскай вобласці зноў прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны на станцыі Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэла-Фінскай АССР (цяпер Мядзвеж’ягорскі раён, Карэлія, Расія)Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. . Пасмяротна рэабілітаваны паводле абодвух прыгавораў 16 жніўня 1956 года. Асабовая справа Пятра Валошына захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літаратура Бергман А. Павел Валошын // Беларускі каляндар на 1983 год. Беласток, 1983

Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003.

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Польшчы Катэгорыя:Ваеннапалонныя Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Члены Беларускага пасольскага клуба Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сакульскім павеце Катэгорыя:Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 1 склікання