Галаві́цкія. Сустракаецца таксама варыянт Галаві́цкі (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана за 15 км ад Бярозы, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя Паводле перапісу 1897 года — калонія Галавацкія Ласкі ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.
З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 50 будынкаў.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года ў Совінскім сельсавеце. У 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 21 жыхара вёскі, на фронце загінулі 14 воінаў-землякоў.
У 1949 годзе створаны калгас «Чырвоная паляна», які ў 1951 годзе ўвайшоў у склад калгаса імя Кірава (з цэнтрам у в. Стрыгінь). З 16 ліпеня 1954 года ў Стрыгінскім сельсавеце. У 1970 годзе ў калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка».
Планіроўка Планіровачна складаецца з рэдка забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход (уздоўж Ясельды, 500—700 м ад ракі), да якой прымыкае кароткая вуліца (у цэнтры); асобныя ўчасткі забудовы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 33 двары, 218 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 97 жыхароў. 1924 — 297 жыхароў. 1940 — 66 двароў, 450 жыхароў. 1959 — 75 гаспадарак, 316 жыхароў. 1970 — 401 жыхар. XXI стагоддзе: 2005 — 66 двароў, 111 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Стрыгінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна