Адкрыты чэмпіянат Ісіна () — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2013 годзе ў рамках азіяцкага туру нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship і праходзіў у спартыўным цэнтры Ісіна ў Ісіне, Кітай. Адкрыты чэмпіянат Ісіна быў адным з трох нізкарэйтынгавых турніраў у азіяцкім туры серыі PTC сезона 2014/2015. У абодвух розыгрышах прызавы фонд турніру складаў £50,000.
Пераможцам першага розыгрышу турніру ў 2013 годзе стаў Джо Пэры, а ў 2014 годзе пераможцам спаборніцтва стаў Дзін Цзюньхуэй.
Вынікі
Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты 2013 Джо Пэры Марк Сэлбі 4:1 Алан Мак-Манус, Скот Дональдсан 128 2014 Дзін Цзюньхуэй Майкл Холт 4:2 Раян Дэй, Роберт Мілкінс 128
Фіналісты турніру
Ігрок Дзін Цзюньхуэй 1 0 1 2014 — Джо Пэры 1 0 1 2013 — Майкл Холт 0 1 1 — 2014 Марк Сэлбі 0 1 1 — 2013
Пераможцы турніру па краінах
Краіна Першы тытул Апошні тытул Кітай 1 1 2014 2014 Англія 1 1 2013 2013