Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у горадзе Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

Знаходзіцца ў цэнтры горада. Пабудавана ў 1869 годзе з цэглы на месцы драўлянай царквы 1840 годаНГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1757, арк. 6.. Праект храма складзены акадэмікам архітэктуры Мікалаем ЧагінымКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 80 і зацверджаны генералам ад інфатэрыі М. М. Мураўёвым 23 жніўня 1864 года. Будаўніцтва ажыццёўлена на сродкі інсургентаў. Падрадчыкам з’явіўся мешчанін Чарнігаўскай губерні Г. А. НазараўНГАб у г. Гродна, ф.97, воп. 1, спр. 14, арк. 1 — 14..

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове прасторавай кампазіцыі кубападобны цэнтрычны аб’ём, шатровы дах якога ўвенчаны 5-купаллем. Да храма па баках далучаюцца прамавугольныя прыдзелы пад двухсхільнымі дахамі, з фронту — прамавугольны прытвор, завершаны шатровай званіцай, з тыльнага фасада — паўкруглая апсіда. Плоскасці фасадаў раскрапаваны лапаткамі, аркатурай, прафіляванымі карнізамі, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.

Інтэр’ер Дэкаратыўна-кампазіцыйным акцэнтам інтэр'ера з’яўляецца двух’ярусны пяцічастковы іканастас (праект Чагіна) у арачным прасвеце апсіды. Над сяродкрыжжам шатровае скляпенне. У літургічным начынні інтэр'ера абразы 16 — 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя» (у драўлянай шаце), «Маці Божая Адзігітрыя» (у металічным абкладзе), «Цуд Архістраціга Міхаіла» і «Троіца» (19ст.).

Літаратура — С. 227 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Высокага Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Святога Крыжа Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1869 год у Беларусі