Аменемхе́т II — егіпецкі фараон (каля 1929 — каля 1892 да н.э.) эпохі Сярэдняга царства (XII дынастыя).

Пры ім умацаваліся эканамічныя сувязі Егіпта з суседнімі краінамі. Прадаўжаў палітыку ваеннага і эканамічнага пранікнення ў краіны Куш (тэрыторыя сучаснага Судана і часткі Егіпта) і ў Пунт (Усходняя Афрыка).

Паводле Манефона, загінуў у выніку палацавага перавароту.

Літаратура Аменемхет II // С. 312.

Спасылкі

Катэгорыя:Фараоны дванаццатай дынастыі Катэгорыя:Фараоны паводле алфавіта