Востраўская брама — адна з чатырох брам горада-крэпасці Слуцка, з'яўлялася адным з трох уездаў у Стары горад. Размяшчалася ва ўсходняй частцы горада, з боку прадмесця Востраў, да яе ад цэнтра горада вяла вуліца Востраўская, ад якой брама і атрымала сваю назву.

Архітэктура Востраўская брама ўяўляла сабой мураваную двухярусную пабудову з вежай і вартоўняйЦіткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка. Слуцк, 1997. С. 49-50. ISBN 985-6219-09-4 і была меншай з трох брам Старога горада, яе памеры ў плане складалі 9,15 на 15,25 метра. Перад брамай пасярэдзіне рова быў насыпаны равелін. На равелін з брамы і з боку поля пад вуглом адзін да аднаго былі перакінуты масткі. Масток, які прылягаў да брамы, быў пад'ёмным. Сама брама зачыняліся аббітымі жалезам драўлянымі створаміІгар ЦІТКОЎСКІ. Была цытадэль на Случы.

Літаратура Ціткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка. Слуцк, 1997. С. 49-50. ISBN 985-6219-09-4

Катэгорыя:Гісторыя Слуцка Катэгорыя:Брамы Беларусі Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Слуцка