Зіверт (пазначэнне: Зв, Sv) — адзінка вымярэння эфектыўнай і эквівалентнай доз іанізуючага выпраменьвання ў СІ (выкарыстоўваецца з 1979 г.).
Праз іншыя адзінкі вымярэння СІ зіверт выражаецца наступным чынам:
1 Зв = 1 Гр = 1 Дж/кг = 1 м²/с² = 100 бэрБэр (біялагічны эквівалент рэнтгена) — састарэлая адзінка вымярэння, роўна 1 рад
Роўнасць зіверта і грэя паказвае, што эфектыўная доза і паглынутая доза маюць аднолькавую размернасць, але з гэтага не вынікае, што эфектыўная доза лікава роўная паглынутай дозе. Пры азначэнні эфектыўнай дозы ўлічваецца біялагічнае ўздзеянне радыяцыі, яна роўная паглынутай дозе, памножанай на каэфіцыент якасці, які залежыць ад віду выпраменьвання.
Адзінка названа ў гонар шведскага радыёфізіка .
Кратныя і дробныя адзінкі Дзесятковыя кратныя і дробныя адзінкі ўтвараюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Дапушчальныя і смяротныя дозы для чалавека Мілізіверт часта выкарыстоўваецца як мера дозы пры медыцынскіх дыягнастычных працэдурах (рэнтгенаскапія, рэнтгенаўская тамаграфія, і інш.).
Натуральнае фонавае іанізуючае выпраменьванне звычайна раўняецца прыблізна 2,4 мЗв/годReport of the United Nations Scientific Committee on the Effects of Atomic Radiation to the General Assembly .
Пры апрамяненні ўсяго цела, доза ў 1 зіверт выклікае змены ў крыві, 2—5 зівертаў выклікае аблысенне і белакроўе, парадку 3 зівертаў прыводзіць да смерці на працягу 30 дзён у 50 % выпадкаў.
Літаратура
Спасылкі Зиверт // Российская энциклопедия по охране труда: В 3 т. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Изд-во НЦ ЭНАС, 2007. Вытворныя адзінкі СІ (Міжнароднае бюро мер і ваг) Зиверт // Физическая энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1984. Radiation Dose Chart
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:СІ Катэгорыя:Радыебіялогія