Махро́. Сустракаецца таксама варыянт Махрэ́ (, ) — вёска ў Беларусі, у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Махроўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 19 км у напрамку на поўдзень ад горада Іванава, за 159 км ад Брэста, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Янаў-Палесскі.
Насельніцтва 1999 год — 1287 жыхароў, 473 двары.
Помнікі гісторыі і культуры Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм, пабудаваны ў 1792 г. як уніяцкая царква. Помнік драўлянага дойлідства. Брацкая магіла савецкіх актывістаў. Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура — С. 226.
Спасылкі
Махро на сайце Radzima.org
Катэгорыя:Махроўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іванаўскага раёна