Алякса́ндр Уладзі́міравіч Каню́к (, , БССР) — беларускі дзяржаўны службовец, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2011—2020), дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класаhttp://prokuratura.gov.by/main.aspx?guid=10002 ] // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзіўся 11 ліпеня 1960 года ў Гродне.

Скончыў сярэднюю школу № 7 г. ГроднаО военной профессии – из первых уст. У 1982 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З 1982 па 1984 год — камандзір мотастралковага ўзвода 3-га гвардзейскага танкавага палка 3-й гвардзейскай танкавай дывізіі 7-й танкавай арміі Беларускай ваеннай акругіБіяграфія на сайце belta.by.

З 1984 года працаваў на розных пасадах у ваенных трыбуналах.

У 1993—1997 гадах быў суддзёй Беларускага ваеннага суда.

З 1997 года — старшыня Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда.

З 2006 па 2009 год працаваў суддзёй і старшынёй Беларускага ваеннага суда.

З красавіка 2009 года быў суддзёй і намеснікам старшыні Вярхоўнага суда.

20 верасня 2011 года Аляксандр Канюк быў прызначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь. 9 верасня 2020 года Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Канюка ад пасады Генеральнага пракурора Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 9 сентября 2020 года № 340 «Об А. В. Конюке».

19 лістапада 2020 года прызначаны амбасадарам Беларусі ў Арменіі.

Міжнародныя санкцыі 31 жніўня 2020 года Аляксандр Канюк быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў».

2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Канюк трапіў у санкцыйны спіс ЕС. Акрамя ЕС, яго ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна.

Узнагароды ордэн «За бездакорную службу» І ступені, ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР» трэцяй ступені (1986), 9 медалёў.

Крыніцы

Катэгорыя:Генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Арменіі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені