Васі́ль Сцяпа́навіч Капіта́н (, в. Ляхавічы Брэсцкай вобласці, БССР — ) — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (1995—1996), дзяржаўны саветнік юстыцыі 3-га класаhttp://prokuratura.gov.by/main.aspx?guid=10943 // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзіўся 18 сакавіка 1952 года ў сям’і рабочых. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.

Па заканчэнні ўніверсітэта працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Брэсцкай вобласці.

У 1985 годзе прызначаны намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці. Пасля пераведзены ў апарат Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, дзе працаваў намеснікам начальніка следчага ўпраўлення, начальнікам упраўлення методыкі і аналізу.

У маі 1995 года прызначаны выконваючым абавязкі Генеральнага пракурора, з 28 лютага 1996 года — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь. У снежні 1996 сышоў у адстаўку. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 1996 года № 546 «Аб вызваленні В. С. Капітана ад пасады Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь»

Памёр 11 сакавіка 2020 годаПамёр былы генеральны пракурор Васіль Капітан.

Катэгорыя:Генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь