thumb|Прамавугольнік з шырынёй a, вышынёй b і дыяганаляй d Прамавугольнік — чатырохвугольнік, у якога ўсё вуглы прамыя, г. зн. роўныя 90°.
Уласцівасці Дыяганалі прамавугольніка роўныя. Прамавугольнік з’яўляецца паралелаграмам — яго процілеглыя бакі раўналежныя. Бакі прамавугольніка з’яўляюцца адначасова яго вышынямі. Квадрат дыяганалі прамавугольніка роўны суме квадратаў двух яго не процілеглых бакоў (па тэарэме Піфагора). Прамавугольнік, які адначасова з’яўляецца і ромбам (у якога ўсе бакі роўныя) — гэта квадрат.
Плошча прамавугольніка Велічыня плошчы прамавугольніка роўная памнажэнню шырыні прамавугольніка на яго вышыню:
дзе — бакі прамавугольніка
Перыметр прамавугольніка Перыметр прамавугольніка роўны падвоенай суме даўжынь яго шырыні і вышыні.
дзе — бакі прамавугольніка
Прыкметы Чатырохвугольнік з’яўляецца прамавугольнікам калі выконваецца хаця б адна з умоваў: Усе вуглы прамавугольніка прамыя Дыяганалі паралелаграма роўныя Чатырохвугольнік з’яўляецца квадратам. Квадрат дыяганалі роўны суме квадратаў супрацьлеглых бакоў.
Бакі і дыяганалі Даўжынёй прамавугольніка завуць даўжыню даўжэйшай пары яго бакоў, а шырынёй — даўжыню карацейшай пары бакоў. Даўжыня дыяганалі прамавугольніка вылічаецца па тэарэме Піфагора і роўная квадратнаму кораню з сумы квадратаў даўжыні і шырыні.
Акружнасць упісаная і акружнасць апісаная Прамавугольнік з'яўляецца апісаным каля акружнасці тады і толькі тады, калі з’яўляецца квадратам. Кожны прамавугольнік можна ўпісаць у акружнасць. Дыяганаль прамавугольніка зяўляецца дыяметрам гэтай акружнасці. Дыяганалі прамавугольніка перасякаюцца ў цэнтры гэтай акружнасці.
Спасылкі
Катэгорыя:Многавугольнікі Катэгорыя:Чатырохвугольнікі