Герб Латвіі — афіцыйны дзяржаўны сімвал Латвійскай рэспублікі.
Структура Іспанскі геральдычны шчыт, падзелены на тры часткі. У верхняй частцы шчыта размешчана жоўтае сонца на сінім фоне. У ніжняй частцы размешчаны злева чырвоны леў на сярэбраным фоне і сярэбраны грыфон размешчаны на чырвоным фоне справа.
Над шчытом размешчаны дугою тры залатыя пяціканцовыя зоркі. Шчыт падтрымліваецца двума шчытатрымальнікамі: львом і грыфонам, якія стаяць на аснаванні з зялёных дубовых ветак, перавітых чырвона-серабрыста-чырвонай стужкай у суадносінах колераў дзяржаўнага сцягаГеральдическая энфиклопедия «Флагшток» — Герб Латвии.
Адрозніваюць тры разнавіднасці герба: вялікі, малы пашыраны і малы герб.
Сімвалізм Леў чырвонага колеру сімвалізуе тое, што Латвія з’яўляецца пераемніцай Курляндыі, сімвалам якой быў леў. Грыфон сярэбранага колеру ўвасабляе пераемнасць Латвіі перад Лівоніяй, сімвалам якой быў грыфон. Узыходзячае сонца абазначае імкненне да светлай будучыні. Пяціканцовая зорка абазначае адзінства. З аднаго боку трох нацый: латышоў, рускіх, латгальцаў, а з другога — трох гістарычных абласцей. Дубовае лісце з’яўляецца сімвалам крэпасці, сталасці, непарушнасці, доблесці.
Выкарыстанне Выкарыстанне герба Латві рэгламентавана законам. Вялікі герб выкарыстоўваецца прэзідэнтам, парламентам (соймам), прэм’ер-міністрам, кабінетам міністраў, міністэрствамі, Вярхоўным судом, Генеральнай пракуратурай, а таксама дыпламатычнымі і консульскімі прадстаўніцтвамі Латвіі. Малы пашыраны герб выкарыстоўваецца камітэтамі і камісіямі парламента і кабінета міністраў, а таксама ўстановамі, змешчанымі ў непасрэдным падначаленні гэтых органаў улады. Малы герб выкарыстоўваецца іншымі ўрадавымі ўстановамі, муніцыпальнымі органамі мясцовага самакіравання, а таксама адукацыйнымі ўстановамі на афіцыйных дакументах.
Гісторыя Герб створаны графікам Вільгельмам Круміньшам (апошнія змены зрабіў прафесар Рыхард Зарыньш).
Быў прыняты 15 чэрвеня 1921 года ўстаноўчым сходам () Першай Латвійскай Рэспублікі. У савецкі час быў заменены на герб Латвійскай ССР, адноўлены ў лютым 1990 года яшчэ як герб Латвійскай СССР.
Гл. таксама Сцяг Латвіі Гімн Латвіі
Спасылкі Сайт прэзідэнта Латвіі: Дзяржаўны герб Закон аб Гербе Латвіі
Катэгорыя:Латвія Латвія