О́лтуш. Сустракаецца таксама варыянт Во́лтуш, Аўту́ш (, ) — аграгарадок у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, на ўсходнім беразе Олтушскага возера. Цэнтр Олтушскага сельсавета.

Назва Фіксавалася слонімскае прозвішча Алтушэвіч, бабруйскае Алтушэўскі, падвіленскае Алтушкаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BZ-Y92R-W?i=674&cat=2356543https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-WS65-3?cc=4158550https://eais.archyvai.lt/repo-ext/view/307150178. У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод жамойцкага вялёнскага баярства - "Алтушко Нареиковичъ"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 160..

Геаграфія За 15 км на поўдзень ад Маларыты, за 67 км ад Брэста. На аўтадарозе Маларыта — Олтуш. Пункт пропуску на мяжы з Украінай. З украінскага боку пункт пропуску «Пішча» () Шацкага раёна Валынскай вобласці, мае статус міждзяржаўнага, прызначанага толькі для грамадзян Беларусі і Украіны.

Стаіць на Маларыцкай раўніне. За 1,5 км на паўднёвы захад ад Олтуша краявыя ледавіковыя ўтварэнні фарміруюць спадзістае падняцце, складзенае дыслакаванай тоўшчай з мел-палеагенавых скіб, якія залягаюць пад перамытай марэнай і водна-ледавіковымі адкладамі. Гэта форма канцова-марэннага рэльефа раздзяляе Олтушскае і Арэхаўскае азёры. Яшчэ адзін участак напорнага паводле генезіса дробнаўзгорыста-градавага рэльефу распасціраецца ад Олтуша ў напрамку на поўнач — паўночны ўсход на Збураж і МаларытуРельеф территории Подлясско-Брестской впадины: монография / Н. Ф. Гречаник, А. В. Матвеев, М. А. Богдасаров; под ред. А. В. Матвеева; Брест. гос. ун-т имени А. С. Пушкина. — Брест: БрГУ, 2013..

Олтушскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу знаходзіцца каля паўднёва-ўсходняй ускраіны паселішча. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі дняпроўскага ледавіка. Ва ўскрышы пяскі.

Гісторыя У 1930-я гады ў ваколіцах знаходзілі крамянёвыя наканечнікі коп’яў, мноства дробных апрацаваных крэменяў — разцы, нажы, што сведчаць пра засяленне мясцовасці са старажытнасці.

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню згаданы пад 1546 годам у дакуменце апісання мяжы Вялікага Княства Літоўскага і Каронай Польскай. Паводле рэвізіі Берасцейскай эканоміі 1566 года -- сяло, цэнтр Олтушскага войтаўства Палескай воласці.

У 1668 годзе ў Олтушы 32 валокі, з іх 1 валока належала ўніяцкай царкве, 19 валок пустых, аселых гаспадарак -- 45. На Олтушскую царкву 26 лістапада 1679 года аформлены рэвізійны ліст, 10 красавіка 1685 года — прывілей, які пацвярджае гэты ліст. Паводле інвентару 1682 года, сяло, цэнтр войтаўства Палескага ключа, 68 аселых гаспадарак, 32 валокі зямлі, з іх 2 валокі належалі царкве.

У 1792 годзе прывілей караля Станіслава Аўгуста святару Сымону Паўловічу на каад’юторыю царквы Праабражэння Гасподня ў Олтушы.

Расійская імперыя Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі. 18 жніўня 1795 года Кацярына II падаравала сяло ў пажыццёвае валоданне генерал-маёру Мікалаю Ланскому. У другой палове 19 — пачатку 20 ст. сяло, цэнтр воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.

У 1854 годзе было 100 драўляных жылых будынкаў, было валасное праўленне, карчма, царква, капліца, хлебазапасны магазін, школа. У 1859 годзе В. С. Парошын прадаў маёнтак Олтуш калежскаму саветніку А. К. Маймескулу. У 1860-я гады сяло маёнтка Олтуш памешчыка Маймескула. У 1862 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча. У 1878 годзе олтушскія сяляне адмовіліся плаціць штрафы за выпас жывёлы на панскіх лугах, паводле выраку суда было апісана і прададзена сялянскае быдла.

У 1886 годзе ў Олтушы было валасное праўленне, царква, капліца, земскае народнае вучылішча, карчма, млын. У 1886 годзе ў школе вучылася 66 дзяцей (з іх 3 дзяўчынкі), у 1890 годзе -- 658 вучняў. У 1881 годзе сяло моцна пацярпела ад пажараў.

Найноўшы час У 1921—1939 гадах уў складзе Польшчы, цэнтр гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1930-я гады тут дзейнічаў Маларыцкі райкам (sic!) КПЗБ. Працавалі пачатковая школа (у 1937 — 79 вучняў), спажывецкае таварыства.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска — цэнтр сельсавета Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 да 20 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 22 чэрвеня 1942 года фашысты расстралялі 11 мірных жыхароў. На франтах загінулі і зніклі без вестак 22 вяскоўцы.

21 кастрычніка 1949 года арганізаваны калгас імя Калініна. У 1962—1965 гадах у Брэсцкім раёне. Цэнтр калгаса «Перамога».

Насельніцтва XVI стагоддзе: 1566 — 31 двор, 79 сем’яў. XVIII стагоддзе: 1795 — 303 рэвізскія душы мужчынскага і 329 жаночага полу XIX стагоддзе: 1854 годзе было 53 двары, 617 жыхароў. 1860-я — 391 рэвізская душа (201 мужчына, 190 жанчын), усяго ў маёнтку — 1536 рэвізскіх душ. 1886 — 53 двары, 572 жыхары. XX стагоддзе: 1905 — 815 жыхароў, у маёнтку — 30 жыхароў. 1921 — 43 двары, 299 жыхароў, у 1930 годзе 117 двароў. 1959 — 485 жыхароў. 1970 — 501 жыхар. XXI стагоддзе: 2000 — 250 гаспадарак, 739 жыхароў. 2005 — 241 гаспадарка, 699 жыхароў. 2025 — 248 гаспадарак, 647 жыхароў

Інфраструктура Працуюць сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, бальніца, аптэка, 3 магазіны, ашчадны банк, кафэ, лясніцтва, ветэрынарны ўчастак.

Славутасці Стаянка жалезнага веку Праабражэнская царква, іканастас (1783, абноўлена ў 1862 і 1879) — Капліца Святога Аляксея (1872), на могілках

Памятныя мясціны Брацкая магіла (1941—1944) —

Зноскі

Літаратура

Деревня Олтуш: История и современность. Ч. 4. — Малорита, 2010. — 106 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Олтушскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маларыцкага раёна