Гале́ва. Сустракаецца таксама варыянт Га́лева (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Аснежыцкага сельсавета.

Праз вёску праходзіць аўтадарога і .

Славутасці Капліца, пабудаваная ў 19 ст. з цэглы. Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана 8-граннай ратондай пад шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Бакавыя грані прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, фасады апяразаны прафіляваным карнізам і крапаваны вуглавымі лапаткамі.

16 чэрвеня 2013 года адбылася закладка храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца.

Вядомыя асобы Валерый Мікалаевіч Азарскаў (нар. 1944) — вучоны. Доктар тэхнічных навукhttps://esu.com.ua/article-42747 Любоў Іванаўна Канановіч (1932—2012) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Аснежыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна