Бо́брык (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бабрыкоўскага сельсавета.
Геаграфія На карце ХІХ ст. (Шуберта) вышэй па рацэ Бобрык у яе справа ўцякае рэчка Вець (у верхнім цячэнні Муразічна).
Гісторыя У 1559 г. вёска Бобрык ў Пінскім старостве Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць «пана воеводы Троцкого». Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі. З 1796 г. ў Пінскім павеце Мінскай губерні. У 1797 г. падаравана імператарам Паўлам I за ваенныя заслугі Маеру Бунацэма Нагелю. Пазней перайшла да яго сястры Капіталіны Нагелевай і яе дзяцей Міхаіла і ВосіпаГарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал. : Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : БелЭн, 2007. - С. 382-383..
Паводле інвентара за 1844 г., маёнтак складаўся з вёсак Чамля, Бобрык, Задуб'е, 45 двароў, 158 рэвізскіх душ мужчынскага полу, у тым ліку ў в. Бобрык 21 двор, 70 рэвізскіх душ. У маёнтку было 1600 валок зямлі. Промыслы: мядовы, лесасплаў. У 1860-х гг. маёнтак Бартноўскіх у Дабраслаўскай сельскай грамадзе і воласці, 60 рэвізскіх душ; згадваецца паштовая станцыя на тракце Мінск — Пінск (9 коней, 4 экіпажы). У 1897 г. ў вёсцы 47 двароў, 287 жыхароў, піцейны дом, хлебазапасны магазін. На пачатку XX ст. 49 двароў, 344 жыхары.
У 1909 г. арганізавана сельскае народнае вучылішча (навучалася 40 вучняў). Вучыліся 3 гады і вывучалі граматыку, Закон Божы, рукапіс, гісторыю.
У 1921—1939 гг. вёска ў складзе Польшчы, у Дабраслаўскай гміне Лунінецкага, а з 1922 г. Пінскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. 68 двароў, 413 жыхароў.
З 1939 г. ў складзе БССР. З 4 снежня 1939 г. вёска ў Пінскім павеце Пінскай вобласці, з 15 снежня 1940 г. ў Лагішынскім раёне. З 12 кастрычніка 1940 г. — цэнтр сельскага савета, 100 двароў, 474 жыхары. У 1941 г. ў вёсцы 88 двароў, 352 жыхары.
У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 — ліпені 1944 г. акупіравана нямецкімі захопнікамі, якія ў маі 1944 г. знішчылі 77 двароў. У барацьбе з ворагам загінулі 106 землякоў.
Пасля вайны створаны калгас імя Калініна. У 1954 г. 393 гаспадаркі, 1247 жыхароў.
З 25 снежня 1962 г. ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. У 1970 г. ў складзе калгаса імя Чапаева, 172 двары 698 жыхароў, бальніца, амбулаторыя, аптэка, сярэдняя школа, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзел сувязі.
У канцы XX ст. — 204 двары, 496 жыхароў. У 2005 г. — 202 гаспадаркі, 471 жыхар, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, ФАП, участковая бальніца.
Насельніцтва +Насельніцтва в. Бобрык1897 г.пачатак XX ст.1921 г.1940 г.1941 г.1954 г.1970 г.канец XX ст.2005 г.2019 г.287 чал.344 чал.413 чал.474 чал.352 чал.1247 чал.698 чал.496 чал.471 чал.292 чал.
Адукацыя У вёсцы працуе дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бобрыкаўская сярэдняя школа». Сёння ўстанова забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.
Да 2016 г. ў вёсцы працаваў дзіцячы сад.
Вуліцы
вул. Кляновая вул. Лясная вул. Маладзёжная вул. Новая вул. Пінская вул. Рачная вул. Спартыўная вул. Чапаева вул. Школьная зав. Шчорса
Помнікі Помнік землякам — усталяваны ў 1966 г. перад Домам культуры на ўвекавечанне памяці 106 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў пасляваенны час ад рук ворагаў савецкай улады.
Храм-капліца ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы (2015).
Вядомыя асобы Аляксандр Міхайлавіч Некрашэвіч (нар. 1973) — беларускі мастак-жывапісец. Галіна Маісееўна Сідаровіч (нар. 1952) — беларуская мастачка. Канстанцін (Хоміч) (1911—2000) — беларускі праваслаўны дзеяч, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі.
Спасылкі
Катэгорыя:Бабрыкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна