Шало́мічы (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавета.
Гісторыя
Шаломічы — родавы маёнтак шляхецкага роду Шаламіцкіх герба «Гіпацэнтаўр». У 1572 годзе тут быў «двор» Рыгора Шаламіцкага. У 1717 годзе Шаломічамі і суседнімі Лозічамі валодаў Самуэль Шаламіцкі. Апроч Шаламіцкіх тут жылі шляхецкія роды Багаткавы, Колбавы, Бут-Гусаімавы, Лазіцкія і іншыя.
За дапамогу паўстанцам падчас паўстання 1863—1864 гадоў кожная шляхецкая сям’я з ваколіц Шаломічаў была абкладзена падаткам 25 рублёў золатам«Echa Polesia» № 1(37). — Brześć, 2013. — S. 24 .
22 студзеня 1933 года, у 70-годдзе паўстання, пасля Святой Імшы адбылося ўрачыстае асвячэнне помніка яго мясцовым удзельнікам — Антону Шаламіцкаму, Васілю і Сямёну Калавурам. У 1939 годзе, баючыся рэпрэсій ад новай савецкай улады, жыхары разбурылі помнік. Польскі герб і дошку з надпісам выкінулі ў балота каля вёскі Качановічы. 29 жніўня 2020 года паблізу месца, дзе знаходзіўся стары помнік, узведзены новы.
Сучаснік падзей і ўраджэнец суседняй вёскі Мясяцічы, украінскі пісьменнік Фёдар Одрач (Шаламіцкі), у сваіх успамінах сцвярджаў, што ўзвядзенне падобных помнікаў было часткай палітыкі паланізацыі, якую польская ўлада праводзіла сярод жыхароў шляхецкіх вёсак.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Антон Шаламіцкі (1836—1901) — паўстанец, служыў пад кіраўніцтвам Рамуальда Траўгута, захоплены ў палон каля , сасланы ў Сібір на 15 год, пахаваны на праваслаўных могілках у БродчыNa Szerokim Świecie, 1936, R. 9, Nr. 19; Васіль Калавур — паўстанец, пасля разгрому яго падраздзялення, пераапрануўшыся ў сялянку, дабраўся да Жабчыц, а адтуль — да Малай Польшчы; Сямён Калавур (1839—1882) — паўстанец, быў узяты ў палон і сасланы ў Сібір на 4 гады, пахаваны ў ПшэмысліPOWSTAŃCY STYCZNIOWI — W Przemyslu i okolicySzymon Kałłaur.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Барычавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна