Ру́днікі (, ) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 15 км у напрамку на поўнач ад горада Пружаны, за 100 км ад Брэста, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы. Каля аграгарадка вадасховішча Руднікі (Руднікаўскае).

Гісторыя З 1939 года ў БССР. У 1940—1962 гадах цэнтр Руднікаўскага сельсавета.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2001 годзе — 61 двор.

Насельніцтва

Помнікі гісторыі і культуры Свята-Пакроўская царква XIX ст. — Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана —

Вядомыя асобы Барыс Лук’янавіч Саланевіч (1898—1989) — пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік скаўцкага руху.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мокраўскі сельсавет (Пружанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна