(40) Гармонія — буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да светлага спектральнага класа S. Ён быў адкрыты 31 сакавіка 1856 года нямецкім астраномам Германам Гольдшмітам з дапамогай 4-х цалевага тэлескопа, размешчанага на шостым паверсе яго кватэры ў Лацінскім квартале Парыжа, і названы ў гонар старажытнагрэчаскай багіні згоды Гармоніі, дачкі Арэса і Афрадыты. Назва была выбрана ў адзначэнне канчатка Крымскай вайны 1853—1856.

Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100) Класіфікацыі малых планет

Спасылкі

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1856 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 100 да 200 км Катэгорыя:Назвы астэроідаў са старажытнагрэчаскай міфалогіі