Насе́нныя раслі́ны, або сперматафіты () — вышэйшыя (сасудзістыя) расліны, што утвараюць насенне. Да насенных раслін адносяць голанасенныя і пакрытанасенныя, або кветкавыя расліны. Іншыя вышэйшыя расліны: дзеразападобныя, мохападобныя, папараці, хвошчападобныя, псілотавыя і рыніяфіты насення не утвараюць. У насенных раслін гаметафіт рэдукаваны і развіваецца на спарафіце. Размнажэнне насеннем — прагрэсіўнае прыстасаванне ў параўнанні з размнажэннем спорамі. Адыгрываюць важную ролю ва утварэнні расліннага покрыва Зямлі і ў гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Літаратура Насенныя расліны.
Спасылкі
Катэгорыя:Вышэйшыя расліны