Аблі́ква (Thayeria obliqua) — рыба сямейства харацынід атрада харацынападобных.
Апісанне
Даўжыня да 5 см (бывае да 7,5 см), самцы меншыя за самак. Цела серабрыста-шэрае, цёмнае, брушка святлейшае. Ад жабернай накрыўкі да хваставога плаўніка і па яго ніжняй лопасці ідзе шырокая чорная паласа, акаймаваная з бакоў вузкімі залацістымі палоскамі. Верхняя лопасць хваставога плаўніка і іншыя плаўнікі бясколерныя.
Экалогія
Жыве вялікімі чародамі ў рэках басейна Амазонкі.
Значэнне і выкарыстанне
Гадуецца ў акварыумах. Найлепш гадаваць у вялікіх акварыумах з дастатковай прасторай для плавання.
Літаратура Абліква // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 18.
Катэгорыя:Харацыніды