Лептаспіроз — інфекцыя, што выклікаецца спіралепадобнымі бактэрыямі пад назвай Leptospira. Сімптомы могуць розніцца ад нязначных, кшталту галаўнога болю, болю цягліц і ліхаманак да сур’ёзных з крывацёкам лёгкіх ці менінгітам.

Калі інфекцыя выклікае жаўтуху — яна завецца хваробай Вейла-Васільева, калі не выклікае жаўтуху — воднай ліхаманкай.

Крыніцы і дыягностыка Да 13 розных генетычных тыпаў Leptospira могуць выклікаць хваробы ў людзей. Перадаецца дзікімі і хатнімі жывёламі. Найчасцей распаўсюднікамі захворвання з’яўляюцца грызуны. Часта перадаецца праз мачу жывёл ці праз ваду ці зямлю, што змяшчаюць мачу жывёл, падчас кантакту з пашкоджаннямі скуры, вачэй, рота ці носа. У краінах на шляху развіцця хвароба найчасцей сустракаецца сярод работнікаў сельскай гаспадаркі і беднага насельніцтва гарадоў. У развітых краінах найчасцей фіксуецца ў людзей, якія бавяць час на адкрытых мясцовасцях ці ў вільготных зонах. Дыягностыка звычайна праводзіцца шляхам пошуку антыцел супраць бактэрыі ці пошукам яе ДНК ў крыві.

Прафілактыка і лячэнне Меры па папярэджанні распаўсюджвання хваробы ўключаюць ахоўнае абсталяванне для прадухілення кантакту падчас працы з патэнцыйна інфікаванымі жывёламі, мыццё пасля падобнага кантакту і зніжэнне колькасці грызуноў у месцах пражывання і працы людзей. Недакладна вядомыя вынікі ўжывання антыбіётыку даксіцыклін, які прымяняецца для папярэджання заражэння падарожнікаў. Існуюць вакцыны для жывёл супраць пэўных тыпаў Leptospira, якія могуць зніжаць рызыку распаўсюджвання сярод людзей. Для лячэння хворых прымяняюцца наступныя антыбіётыкі: даксіцыклін, пеніцылін ці цэфтрыяксон. Хвароба Вейла-Васільева і сіндром моцнага лёгачнага крывацёку могуць пацягнуць смяротны вынік, які перавышые 10 % і 50 % адпаведна, нават пры наяўнасці лячэння.

Эпідэміялогія Прыблізна ад сямі да дзесяці мільёнаў чалавек штогод заражаецца лептаспірозам. Колькасць смяротных выпадкаў вядомая недакладна. Хвароба найчасцей сустракаецца ў трапічных абласцях свету, але можа ўзнікнуць у любой мясцовасці. Эпідэміі хваробы могуць сустракацца ў трушчобах краін у стадыі развіцця. Захворванне было ўпершыню апісанае Адольфам Вейлам у 1886 г. у Германіі. Інфікаваныя жывёлы могуць не мець сімптомаў, мець нязначныя ці сур’ёзныя сімптомы. Сімптомы могуць розніцца ў розных відаў жывёл. У некаторых жывёл Leptospira жыве ў палавых шляхах і перадаецца палавым шляхам.

Катэгорыя:Забытыя хваробы Катэгорыя:Інфекцыйныя захворванні Катэгорыя:Захворванні жывёл